Выдадзена другая частка двухтомнай энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае». Кніга ўбачыла свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі».

Як расказалі карэспандэнту БЕЛТА у рэдакцыі гісторыі, філасофіі, эканомікі і права выдавецтва, матэрыялы энцыклапедыі ахопліваюць гісторыю шматнацыянальнай дзяржавы, якая існавала ва Усходняй Еўропе больш за пяць стагоддзяў ‑ з пачатку ХІІІ да канца ХVIII.

У алфавітных энцыклапедычных артыкулах змешчана інфармацыя аб найбольш значных гістарычных і міжнародных з’явах, якія паўплывалі на становішча ВКЛ, а таксама прававых актах, цэнтральных і мясцовых органах улады. Вялікая ўвага ў энцыклапедыі ўдзелена дзяржаўным, рэлігійным і культурным дзеячам, а таксама прадстаўнікам княжацкіх і шляхецкіх родаў, шырока асветлена грашовая і фінансавая палітыка. Значная частка артыкулаў прысвечана помнікам архітэктуры, а таксама найбольш значным друкаваным і рукапісным кнігам, перыядычным выданням. У энцыклапедыі таксама змешчаны біяграфіі вучоных ХІХ ‑ ХХ стагоддзяў, якія ўнеслі найбольш важкі ўклад у даследаванне гісторыі і культуры ВКЛ. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна‑белымі фотаздымкамі, малюнкамі, картамі і планамі.

Крыніцамі для падрыхтоўкі энцыклапедыі, першы том якой выйшаў у 2006 годзе, сталі матэрыялы з архіваў Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны. У стварэнні фундаментальнага даведніка ўдзельнічалі вучоныя Інстытута гісторыі і Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама ўсіх беларускіх ВНУ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
виталий / Адказаць
16.01.2007 / 21:27
ну наконец-то!! а то задолбали уже российские шовинисты (ДА ПРОСТЯТ МНЕ УПОТРБЛЕНИЕ ЭТОГО ТЕРМИНА ТЕ. КТО ЗНАКОМ С ЕГО ПРИРОДОй!) гнать н отсутствие госуджарственности беларуси.. а кто подскажет где купить? или скачать?
0
pan Brudas / Адказаць
17.01.2007 / 01:40
Калі гэта той Віталій, які "не разумеў дыялекту", дык прагрэс вялізарны - не толькі артыкул дачытаў, дык і яшчэ энцыкляпудыю пра ВКЛ купіць хоча! 2виталий Не хвалюйцеся, хутка ў кнігарнях па ўсёй Беларусі з'явіцца. А вось наконт Расеі не ўпэўнены...
0
tatouba / Адказаць
17.01.2007 / 01:55
Насамрэч цудоўна! Колькі ужо можна чакаць!!! Сапраўды, калі энцыклапедыя з'явіцца ў кнігарнях, колькі прыкладна будзе каштаваць і ці апошні гэта том? А ўвогуле стваральнікі - проста МАЛАЙЦЫ!!!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру