25 верасня ў ДАІ Гродна на два гады пазбавілі правоў кіроўцы і прызначылі штраф у пяць базавых велічыняў (135 рублёў) Аляксандру Вараб’ёву, які трапіў у ДТЗ з аўтазакам 11 жніўня каля Гродзенскай абласной філармоніі. Вінаватымі ў ДТЗ прызналі таксама кіроўцу аўтазака, але разбіральніцтва з ім спынілі «за малазначнасцю», піша Hrodna.life.

Гарадзенец трапіў у аварыю з аўтазакам каля Гродзенскай абласной філармоніі 11 жніўня падчас мірных пратэстаў. Вараб’ёў, паводле яго слоў, не ўдзельнічаў у акцыі, ён ехаў да мамы на вуліцу Суворава.

Пасля ДТЗ мужчына выйшаў агледзець пашкоджанні аўтамабіля і папрасіў выклікаць ДАІ. Яго жорстка затрымаў АМАП. Пры затрыманні Аляксандру зламалі два рэбры. Яго даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна, пазней яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 13 жніўня Аляксандра выпусцілі.

Згодна з першым пратаколам, вінаватым у аварыі прызналі кіроўцу аўтазака. Пазней вінаватымі прызналі і яго, і Аляксандра.

Аляксандр Вараб’ёў плануе абскардзіць рашэнне ДАІ. Аляксандр — каваль-мастак, яго майстэрня знаходзіцца за 50 кіламетраў ад Гродна. Па сваім занятку яму даводзіцца часта карыстацца аўтамабілем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?