Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Джорджам Кентам.
Яны абмеркавалі апошнія падзеі ў Беларусі, магчымыя шляхі выхаду з крызісу, а таксама патэнцыйны ўдзел ЗША, ЕС і Расіі ў арганізацыі дыялогу аб правядзенні новых выбараў.
Святлана Ціханоўская падзякавала за цвёрдую і паслядоўную пазіцыю ЗША ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і нагадала пра важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі і эканамічнай падтрымкі Беларусі пасля дэмакратычных зменаў.
0
0
0
0
0
0