Пра гэта паведамляе БелТА. Губернатар вобласці Аляксандр Драздзенка прыехаў з візітам у Мінск.
«Вельмі шмат мы зараз гаворым і працуем ужо над змяненнем лагістыкі па пастаўцы нашых тавараў. Нам трэба дамовіцца што б там ні было. А пытанне адно — гэта чыгуначныя тарыфы і перавалка ў партах», — сказаў Лукашэнка.
Па словах кіраўніка дзяржавы, ён абмяркоўваў гэтае пытанне з Уладзімірам Пуціным. Лукашэнка прапанаваў скааперавацца і пабудаваць у Ленінградскай вобласці сумесны марскі порт. Ён адзначыў, што на гэтыя мэты могуць быць вылучаныя сродкі, зэканомленыя на будаўніцтве Беларускай АЭС.
0
0
0
0
0
0