ДТЗ адбылося днём 24 верасня, паведамляе БелТА.

«47-гадовы кіроўца на «Рэно» выехаў на скрыжаванне з вул. Цыялкоўскага на забараняльны сігнал святлафора. На выхадзе са скрыжавання не саступіў дарогу і здзейсніў наезд на дваіх дзяцей 10 і 11 гадоў. Хлопчык і дзяўчынка ішлі па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора», — распавялі ў ДАІ.

Дзяцей даставілі ў абласную дзіцячую бальніцу. 10-гадовы хлопчык шпіталізаваны, а 11-гадовую дзяўчынку адпусцілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0