pixabay.com

pixabay.com

Нарвегія далучылася да спісу еўрапейскіх краін, якія не прызнаюць Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі. Пра гэта выказаўся дзяржаўны сакратар нарвежскага МЗС Аўдун Халварсен.

Нарвегія не з'яўляецца часткай Еўрасаюза, аднак, мяркуючы па па заяве Аўдуна Халварсена, падзяляе пазіцыю ЕC па сітуацыі ў Беларусі.

«Паўсакрэтная «інаўгурацыя» не дае легітымнасці. «Інаўгурацыя» Лукашэнкі толькі пагаршае палітычны крызіс у Беларусі. Нарвежскае МЗС паўтарае заклік да ўладаў устрымацца ад гвалту і ўступіць у сур'ёзны дыялог з апазіцыяй. Выбары не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі», — напісаў нарвежскі дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0