У Гомельскай вобласці кіроўца аўто ў стане алкагольнага ап'янення перавозіла траіх малалетніх, з якіх толькі адзін знаходзіўся ў дзіцячым крэсле, паведамілі ў МУС.

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Рэчыцкага РАУС 18 верасня звярнулі ўвагу на Kia Pride: кіроўца перавозіла дзяцей з парушэннем ПДР. У салоне легкавушкі знаходзіліся трое малалетніх, як высветлілася, ва ўзросце ад 6 месяцаў да 7 гадоў, але толькі адзін з іх быў у дзіцячым крэсле. У ходзе гутаркі з аўтамабілісткай міліцыянер западозрыў, што яна можа быць п'яная.

Жанчыне прапанавалі прайсці медыцынскі агляд. Яго вынік — 1,24 праміле алкаголю ў выдыханым паветры. Свой стан яна патлумачыла праблемамі ў сям'і. Разам з дзецьмі грамадзянку адвезлі дадому.

Склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, а таксама за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0