rw.by

rw.by

На 19 чыгуначных вакзалах паставілі абсталяванне для бясплатнай зарадкі мабільных прылад, піша прэс-служба Белчыгункі.

У залежнасці ад месца размяшчэння ёсць кропкі для зарадкі двух відаў. Стойкі як з разеткамі, так і з раз'ёмамі USB. Там жа можна знізу павесіць сумку або заплечнік.

Белчыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што за захаванасць мабільных прылад і асабістых рэчаў падчас зарадкі адказваюць самі пасажыры.

На чыгуначных вакзалах таксама па-ранейшаму ёсць паслуга платнай зарадкі мабільных прылад — калі за невялікую плату можна пакінуць тэлефон на зарадку пад наглядам работніка вакзала ці ў спецыяльнай ячэйцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0