Фота з Інстаграма
Спявачка Рыта Дакота (Маргарыта Герасімовіч — яна нарадзілася ў Мінску, апошнія некалькі год жыве ў Маскве) затрымалася на адпачынку ў Турцыі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Instagram.
Паводле яе слоў, яна здавала тэст на COVID-19, які аказаўся станоўчым. «Мяне проста замкнулі ў ізаляцыю, на просьбы пераздаць і выключыць памылку — адмаўляюць», — заявіла яна, патлумачыўшы, што паўторныя аналізы можна будзе здаць толькі праз тыдзень. Яна таксама распавяла, што яе трымаюць «у зняволенні» ў маленькім пакоі пад наглядам ахоўніка.
Дакота папрасіла фанатаў дапамагчы выклікаць незалежную лабараторыю і пераздаць тэст, паколькі яна вельмі хоча назад. Яна ўпэўненая ў памылцы, паколькі ўсе зробленыя ў Расіі аналізы былі адмоўнымі.