Сёння прайшло лёсаванне плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы.

Нагадаем, што «Шахцёр», мінскае «Дынама» і БАТЭ вылецелі з Лігі Еўропы, а брэсцкае «Дынама» пачынала ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, прайграла ў 3-м раўндзе «Макабі» з Тэль-Авіва і працягне барацьбу ў Лізе Еўропы.

Супернікам Брэста будзе «Лудагорац», нязменны чэмпіён Балгарыі з 2012 года.

Матч пройдзе 1 кастрычніка ў Беларусі.

Пераможца двубою выйдзе ў групавы турнір Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0