«Росатом» стане генеральным падрадчыкам будаўніцтва. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па развіцці ядзернай энергетыкі Міністэрства энергетыкі Мікалай Груша.

Перамовы з расійскім бокам пройдуць у пачатку 2009 году.

З ягоных словаў, беларуская адміністрацыя не мела іншага выхаду, бо атрымала прапанову толькі ад расійскай кампаніі. У сваю чаргу, пасол Францыі ў свой час звярнула ўвагу, што тэндэрная прапанова была сфармулявана такім чынам, што яе выканаць мог толькі «Росатом», бо толькі расійская кампанія будуе рэактары запрошванага тыпу. Французская «Арэва» і амерыканска-японская карпарацыя вырабляюць рэактары іншага пакалення.

Нагадаем, што ў мінулую пятніцу было канчаткова прынята рашэнне, што атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе збудавана між мястэчкамі Міхалішкі і Варняны ў Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць). Гэта ўсяго за 30—40 км ад Вільні — сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і перліны ў нацыянальнай спадчыне народаў ВКЛ, а таксама і за 30-40 км ад найбольшага возера краіны, Нарачы. Гэтая адлегласць выглядае злавесна, калі ўлічыць, што 30-кіламетровая зона вакол Чарнобыльскай АЭС стала непрыдатнай для пражывання чалавека на стагоддзі.

Астравецкай пляцоўцы аддалі перавагу перад альтэрнатыўнымі варыянтамі Быхава й Чавусаў.

Прадказальны выбар расійскага падрадчыка быў абвешчаны адразу пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве, вынікам якіх стала абяцанне чарговы год пастаўляць у Беларусь газ «па прымальных цэнах».
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі атрымлівае шматмільярдныя датацыі ад Масквы ўзамен за доўгатэрміновую прывязку беларускай гаспадаркі да Расіі праз поўную залежнасць ад паставак энерганосьбітаў і выгадную Маскве замежную і культурную палітыку.

Многія беларускія навукоўцы і эколагі крытыкавалі як само рашэнне аб пабудове АЭС у Беларусі, так і выбар расійскіх тэхналогій. Адзінай мегакатастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі стаў выбух на Чарнобыльскай АЭС, збудаванай акурат саветамі.

Глядзі таксама:
АЭС за 30 км ад Нарачы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?