Фота Аляксандра Шчарбака, ТАСС

Фота Аляксандра Шчарбака, ТАСС

Першы прэзідэнт СССР заявіў учора выданню «Пад'ём», што ўважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі і адзначыў, што людзям «яшчэ трэба папрацаваць».

«Мая паважаная Рэспубліка і беларусы, якіх я люблю. Я ведаю пра іх шмат, нават з тых часоў, калі яны прыязджалі зарабіць на хлеб у Стаўрапольскі край … Малайцы беларусы. Цяпер ужо яны характар маюць. Гэта вельмі добра. Я ўважліва сачу. Сёння [24 верасня] апісваюць тое, што адбывалася напярэдадні [у гэты дзень прайшла інаўгурацыя, а вечарам адбыліся пратэсты —НН], — гэта ж чорт ведае што. Я думаю, што гэта так проста не пройдзе: што ў гэтыя дні адбывалася, і як з фарміраваннем выбараў… Адкрываецца каласальная справа. Але гэта яшчэ трэба шмат папрацаваць. Гэта ўсё для моладзі цяперашняй», — сказаў Міхаіл Гарбачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0