На лінію 102 сталі актыўна тэлефанаваць жыхары Мінска, якія нібыта незадаволены дзеяннямі ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту. За апошнія суткі ў сталічную міліцыю звярнуліся некалькі сотняў чалавек, паведамляе МУС.

«Простыя законапаслухмяныя людзі: рабочыя, пенсіянеры, шматдзетныя бацькі, кіроўцы грамадскага транспарту і таксі — просяць прыбраць з вуліц шумных і агрэсіўных пратэстоўцаў», — распавялі ў МУС.

МУС апублікавала званкі гэтых жыхароў Мінска, некаторыя з іх дастаткова радыкальныя.

Адзін з тых, хто тэлефанаваў, заклікаў міністра Караева замест гумавых куляў прымяняць баявыя.

«Калашнікаў ніхто не адмяняў. Пару стрэлаў у галаву — і ўсе працверазеюць», — заявіў мужчына.

Цікава, што ў МУС спачатку апублікавалі адну версію званкоў.

Затым відэа перазалілі, яно ўжо было скарочанае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0