Фота з фэйсбука Саюза мастакоў

Фота з фэйсбука Саюза мастакоў

23 верасня на 82 годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч — вядомы беларускі графік і мастак-афарміцель, заслужаны работнік культуры Беларусі, сябра секцыі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў, паведамляе Саюз мастакоў у сваім фэйсбуку.

Развітанне з ім пройдзе сёння з 14 да 15 гадзін у рытуальнай зале Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў Лясным, 1 (адразу за Бараўлянамі).

Пахаваны будзе Эдуард Агуновіч у Рэчыцы, дзе нарадзіўся ў 1938 годзе. Для горада ён стварыў каплічку ў гонар Еўфрасінні Полацкай.

Эдуард Агуновіч працаваў у кніжнай і станковай графіцы. Аформіў паэмы «Тарас на Парнасе» і «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Прыгоды Дзед Міхеда» А. Астрэйкі, раманы Івана Шамякіна ды інш.

Сапраўдную славу Эдуарду Агуновіч прынесла афармленне экспазіцый музеяў самага рознага ўзроўню і профілю. Гэта і гісторыка-рэвалюцыйныя ўстановы — Дом-музей І з'езда РСДРП у Мінску, музей Ф. Дзяржынскага, музей савецка-польскай баявой садружнасці ў вёсцы Леніна Горацкага раёна. З любоўю да класікаў роднай літаратуры аформлены музей Янкі Купалы ў Мінску і яго філіялы, літаратурны музей М. Багдановіча.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0