Фота ДАІ

Фота ДАІ

Здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне 23 верасня, паведамляе БелТА са спасылкай на абласную дзяржаўтаінспекцыю.

Каля 18.00 кіроўца пагрузчыка ў кабіне падвозіў 27-гадовую дзяўчыну.

Падчас руху дзверы кабіны былі адчыненыя.

«Са слоў мужчыны, пры раз'ездзе з сустрэчным аўтамабілем пасажырка выпала з кабіны. У выніку падзення атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём», — адзначылі ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0