25 жніўня 1991 набыла законную сілу Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце.

Стварэнне Дэкларацыі ініцыявала Апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце БССР. Яна была прынятая яшчэ 27 ліпеня 1990, але юрыдычную моц набыла больш чым праз год, калі СССР рухнуў пасля спробы жнівеньскага путчу ГКЧП.

Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закона і пазначала спыненне дзеяння на тэрыторыі Беларусі заканадаўства Савецкага Саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0