Фота Моці Леўтан

Фота Моці Леўтан

Амерыканскі кінарэжысёр Квенцін Таранціна і яго жонка мадэль і спявачка Даніэла Пік сталі бацькамі, паведамляе vesty.co.il.

Роды прайшлі ў клініцы ў Тэль-Авіве. Па некаторых звестках, у пары нарадзіўся сын. Для 56-гадовага рэжысёра і яго 35-гадовай жонкі гэта першае дзіця.

Пара пазнаёмілася ў 2009 годзе, калі рэжысёр прадстаўляў прэсе фільм «Inglourious Basterds». Іх адносіны пачаліся ў 2016 годзе, а ў 2017-м яны заручыліся. Таранціна і Пік афіцыйна сталі мужам і жонкай у лістападзе 2018 года, шлюб стаў першым для іх. У жніўні 2019 года стала вядома, што яны чакаюць дзіця.

Доўгі час Таранціна быў перакананым халасцяком, засяроджваючыся выключна на творчасці. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0