Калі народная кааліцыя вырашыць пастаўленыя задачы .

У дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня з пэўнага часу праз пэўныя ўмовы выпрацавалася традыцыя зьбірацца ў кавярнях. У мінулую суботу такая сустрэча адбылася ў кавярні «Бярозка». Дэпутаты сьвядома выбралі гэтага монстра савецкае рэстараннае справы: «Бярозка» месьціцца на плошчы Перамогі, якой так зачакалася апазыцыя. На гэты раз з дэпутатамі Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня сабраліся таксама «рэспубліканцы» і прадстаўнікі Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў. На сустрэчы панаваў добры настрой. Пра мінулае гаварылі мала, што апошнімі гадамі бывала рэдка. «Першы раз у такой сытуацыі, што ня ўсіх ведаю», — прызнаўся Станіслаў Шушкевіч.

«Круглы стол» пад мудрай назвай «Кансалідацыя як галоўная ўмова перамогі» распачаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён цалкам лягічна адзначыў, што мэта сустрэчы — аб’яднаньне і кансалідацыя.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0