Напрыканцы сезону, калі ўсе думкі мусяць быць пра адпачынак, Музычны тэатр надзвычай актыўна анансуе праекты на наступны сезон.
13 ліпеня з журналістамі сустракалася беларускі рэжысёр Сусана Цырук. Карэнная мінчанка, дачка славутага беларускага дырыжора Юрыя Цырука, яна ў
Апошнія 11 гадоў
Сёння беларусаў у Растове ўжо няма. Новае кіраўніцтва выкрасліла іх нават з гісторыі тэатру. Няўжо і тут палітыка.
А
У Мінску пра гэтыя перамогі амаль ніхто не ведаў. Тут уладарылі зусім іншыя рэжысёры, для якіх спадарыня Цырук была нежаданай канкурэнткай. Аднак іхняя ўлада скончылася, і у абодвух нашых музычных тэатрах адразу згадалі пра Цырук. Генеральны дырэктар Нацыянальнага тэатру оперы і балета Уладзімер Грыдзюшка запрасіў яе на пастаноўку «Снягурачкі»
Праўда, называцца ён будзе «Аднойчы ў Чыкага», дый сам тэкст будзе зусім іншы, чым у навасібірскай пастаноўцы. У наш час ставіць арыгінальныя версіі брадвейскіх мюзіклаў — занадта дарагая асалода. Трэба купляць ліцэнзію, выплачваць аўтарскія ганарары… Тут не хопіць усіх фінансаў Міністэрства культуры. Таму нашы пастаноўшчыкі робяць рэвю «па матывах», падбіраюць музыку некалькіх аўтараў, пішуць новыя дыялогі і тэксты для песень. Тым болей, што Сусана Цырук у гэтай справе — чалавек дасведчаны. Яна пераклала на расійскую мову сем мюзіклаў, прычым першымі былі ў 1993 годзе акурат «Дзяўчаты». Пазней была расійская версія культавага французскага мюзікла «Roméo & Juliette» і песні да расійскай версіі «Notre Dame de Paris».
Для нашага Музычнага тэатру
Прэм’ерай адзначылася і закрыццё сезону. Аднак «Мая жонка — падманшчыца» рэжысёркі Галіны Галкоўскай мяне расчаравала. Слабая п’еса, невыразная музыка, прымітыўны ўзровень акцёрскай гульні. Тыповая савецкая музычная камедыя для рабочых і сялян даўно састарэлая як жанр. Навошта ў сталічным тэатры ставіць гэта? Хіба толькі для таго, каб вечна маладая
Патрэбна нешта цалкам новае. Хіба сімвалічна, што галоўнай падзеяй 14 ліпеня ў Музычным тэатры стала зусім не прэм’ера, а прэзентацыя мюзікла «Блакітная камея», які толькі запускаецца ў вытворчасць.
«Блакітную камею» прапанаваў яе аўтар — расійскі эстрадны кампазітар і прадзюсер Кім Брэйтбург. У ягоным творчым багажы 500 песень і супрацоўніцтва амаль з усімі расійскімі зоркамі. Вялікую папулярнасць набыў ягоны тэлевізійны праект «Народны артыст». Аднак для Брэйтбурга гэтыя рамкі сталі цесныя, адсюль і цікавасць да жанру мюзікла. Поплеч з ім — выдатная каманда прафесіяналаў. Аўтар лібрэта — паэт Карэн Кавалер’ян, рэжысёр і харэограф пастаноўкі — Мікалай Андросаў, рэпетытар па эстраднаму вакалу — вядомы спецыяліст у гэтай галіне, жонка кампазітара Валерыя Брэйтбург.
«Блакітная камея» ўжо вытрымала ў Дзяржаўным акадэмічным расійскім драматычным тэатры Рэспублікі Башкартастан больш за 40 прадстаўленняў. У аснове сюжэта — гісторыя княжны Тараканавай і графа Арлова, сярод персанажаў — Кацярына Другая. Галоўная пікантнасць — спалучэнне прыдворных касцюмаў 18 стагоддзя з сучаснай
Аднак у кожным разе кантакт з прафесіяналамі гэткага класу будзе для нашай культуры вельмі карысны. Тым болей, што яны прапануюць цалкам незнаёмы для нас амерыканскі падыход да творчага працэсу. Апрача ўнутранага кастынгу, які ўжо прайшоў, будзе арганізаваны знешні кастынг, на які запрашаюцца ўсе ахвотныя. Кожны, хто ўмее спяваць ці танцаваць, можа прыйсці і атрымаць галоўную ролю. Гэткі цуд ужо адбыўся ва Уфе, дзе ролю Тараканавай выконвае