Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч збіраецца ў Беларусь пры канцы красавіка. Пра гэта паведамляе прэс‑служба першага віцэ‑прэм’ера Украіны Андрэя Клюева па выніках пасяджэння беларуска‑украінскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва, якое адбылося ў Кіеве 15 красавіка.
Украіна скасуе спецыяльныя захады ў дачыненні падшыпнікаў і трыкатажнага палатна беларускай вытворчасці. У сваю чаргу Беларусь прыпыніла выкарыстанне антыдэмпінгавай мыты на ўкраінскую карамель — пры ўмове выканання ўкраінскімі вытворцамі добраахвотных цэнавых абавязацельстваў.
Бакі дамовіліся таксама аб ўрэгуляванні пытання паставак ва Украіну беларускіх ДВП, а таксама паставак украінскага піва на рынак Беларусі.
0
0
0
0
0
0