Упершыню амаль за дзесяць гадоў быў здзейснены пабег з маскоўскай турмы Бутырка.

Як паведамілі Інтэрфаксу ў праваахоўных органах, уцёк грамадзянін Беларусі Віталь Астроўскі 1984 года нараджэння — ён падазраецца ў крадзяжы. Абставіны ўцёкаў невядомыя.

У апошні раз з Бутырскага ізалятара злачынцам удалося збегчы ў верасні 2001 году
— тады з турмы збеглі прысуджаныя да пажыццёвага зняволення Уладзімір Железогла і Анатоль Кулікоў, а таксама іх сукамернік Барыс Безотчаства.

Тады зняволеным удалося прабіць дзірку ў падлозе, праз гэты лаз трапіць у старыя падвалы Бутырскага замка, і выбрацца на волю ў раёне Новаслабадской вуліцы, пробіўшы асфальт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?