З 25 лютага праезд у грамадскім транспарце падаражае на 100 рублёў і будзе каштаваць 700 рублёў. Як заўжды, павялічэнне цэн выклікае незадаволенасць у гараджан. Тое, што
папярэдні раз талоны і жэтоны змянілі сваю цану ажно ў жніўні 2007 года,пасажыры стараюцца не ўзгадваюць. Два з паловай гады — дастатковы тэрмін, каб кошт праезду ўзняўся на 17%. Дарэчы, з жніўня 2007 года заробак беларусаў у рублях павялічыўся на 35%.
Абсалютнай аб’ектыўнасці статыстыку пазбаўляе той факт, што за два з паловай гады паспелі знікнуць як клас ільготныя білеты. Таму
шмат для якіх беларусаў найістотнае падаражанне праезду, ажно ў два разы, адбылося з адменай ільгот — у снежні 2007 года.
«НН» параўнала кошт праезду ў грамадскім транспарце ў Мінску і ў сталіцах суседніх краін.
Кошты на праезд у грамадскім транспарце
Як вынікае з табліцы, менш, чым у Беларусі, плацяць толькі кіеўляне. А вось жыхары астатніх гарадоў плацяць у тры-чатыры разы больш. Масква трохі адстае ад трох сталіц краін Еўрасаюза.
Найдаражэйшы праезд — у Рызе.
Варта разумець, што моцна адрозніваюцца і заробкі жыхароў суседніх краін.
Колькі паездак у грамадскім транспарце можа дазволіць сярэдненестатыстычны жыхар краіны?Паколькі метрапалітэн пабудаваны далёка не ва ўсіх сталіцах, за аснову для параўнання былі ўзятыя сярэдні заробак у краіне ў канцы 2009 года і кошт адзінкавага праезду на аўтобусе.
1. Беларусь — 1491 паездка
2. Польшча — 1256 паездак
3. Украіна — 1212 паездак
4. Літва — 1100 паездак
5. Расія — 996 паездак
6. Латвія — 942 паездкі
Як бачна,
беларус можа праехацца ў аўтобусе 1491 раз.Мы адарваліся ад паляка і ўкраінца больш, чым 200 паездак. Статыстыка па колькасці паездак атрымалася б яшчэ больш унушальнай. Праўда, варта падкрэсліць яшчэ раз, што школьнікі і студэнты ў суседніх краінах карыстаюцца льготамі на праезд, а вось беларуская моладзь знаходзіцца ў тых жа ўмовах, што і дарослыя.