Дзмітрый Крук. Фота Белсата

Дзмітрый Крук. Фота Белсата

ЕГУ і даследчыцкі інстытут BEROC сёлета запускаюць бакалаўрскую праграму «Бізнэс-эканоміка». Планы — навучаць эканамістаў з кар’ернымі перспектывамі ў Еўропе. 

Праграму ўзначаліў эканаміст Дзмітрый Крук. Ён расказвае, што для BEROC доўгі час існавала мэта распачаць паўнавартасны бакалаўрыят па эканоміцы, і падчас працы ў Беларусі інстытут некалькі разоў спрабаваў гэта зрабіць, але ўсе спробы блакаваліся.

Пры гэтым добрае разуменне і план, як гэта рабіць, у арганізацыі былі і ёсць, кажа Крук. Таму калі з’явілася магчымасць зладзіць праграму, ні для BEROC, ні асабіста для Крука не стаяла пытанне, брацца за гэта ці не.

У праграму Дзмітрый плануе прыўнесці сучасныя практыкі і ўласныя ноў-хаў у эканамічнай і бізнэс-адукацыі: «Мы дамо студэнтам магчымасць супрацоўнічаць з замежнымі студэнтамі і выкладчыкамі. Пры гэтым паколькі большасць на праграме — беларусы, непасрэднае асяроддзе будзе больш звыклым і студэнты пазбегнуць шоку адаптацыі. Дадаткова мы даем магчымасць плаўна адаптавацца, бо пераходзім на англійскую мову выкладання паступова».

Таксама Крук абяцае даць студэнтам магчымасць працаваць і камунікаваць з рэальным бізнэсам ды нават запускаць уласныя стартапы ўжо ў перыяд навучання. Пра тое, як ідзе набор, пакуль казаць рана — абітурыенты з Беларусі яшчэ не здалі іспыты і не атрымалі сертыфікаты. Але, кажа Дзмітрый, ужо цяпер відаць істотны попыт на праграму, напрыклад, ад людзей, якія раней атрымалі сярэднюю ці вышэйшую адукацыю.

Чытайце таксама:

ЕГУ і BEROC будуць навучаць эканамістаў з кар'ернымі перспектывамі ў Еўропе

Якія віды дзейнасці пакінуць для ІП? Сталі вядомы дэталі

Ці варта чакаць дэвальвацыі ў Беларусі?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3