Пры гэтым кіраўнік МТС адзначыў, што ў выпадку паступлення выгаднай прапановы аб продажы кампанія яго разгледзіць.

Калі гэта будзе добрая прапанова, то мы, напэўна, пагодзімся. Але гэта добрая «дачка», яна прыносіць дывідэнды. Ніякай неабходнасці ў продажы няма», — сказаў Нікалаеў.

«Белтэлекам» валодае пакетам у МТС, яго доля складае 51%, астатняя частка належыць расейскай кампаніі.

Нядаўна кампанія прадала кіпрскаму пакупніку 100% сваёй даччынай структуры ў Арменіі. Паведамлялася таксама, што МТС прапанавала замежным інвестарам выкупіць іх акцыі коштам утрая ніжэйшым за рынак.

У красавіку ў беларускім ТАА «Мабільныя Тэлесістэмы» змяніўся кіраўнік. Ім стаў выхадзец з КДБ Уладзімір Козыр.

Чытайце таксама:

МТС узначаліў палкоўнік з КДБ

МТС з 15 мая мяняе ўмовы доступу ў інтэрнэт

Сім-карты толькі ад МТС і ніякага мабільнага інтэрнэту. На «Гродна Азоце» забараняюць смартфоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2