Як піша тэлеграм-канал «#1регион», пасля наведванне брэсцкага кафэ ў 19 гасцей зарэгістравалі гастраэнтэрыт меркавана інфекцыйнага паходжання. Усе наведвальнікі заказвалі сэт з чатырох страў. 

З гэтых 19 гасцей 12 цяпер ляжаць у Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы, астатнія назіраюцца ў паліклініках.

У кафэ цяпер праходзіць праверка, яго праца прыпынена.

У допісе ўстанова не называецца, але размова найхутчэй ідзе пра брэсцкае кафэ Le’Mar. З 18 красавіка па 5 мая там праходзіў гастрафэст, прапаноўвалі пакаштаваць кухню Каліфорніі. У сэце быў тартар з філе дарада, ялавічына ў глазуры, індычка ў вугальным рамене і на дэсерт мус з белага шакалада і белых грыбоў. Каштаваў сэт 38 рублёў.

Той сэт з гастрафэсту. Фота: інстаграм кафэ Le’Mar

Той сэт з гастрафэсту. Фота: інстаграм кафэ Le’Mar

Адзін з наведвальнікаў, які піша, што цяпер у бальніцы, хадзіў на гастрафэст з дзяўчынай 3 мая:

«Я ляжу ў бальніцы, праапераваны з-за падазрэння на апендыцыт, таму што ўчора я адчуваў такі моцны боль, што лекары вырашылі дзейнічаць. Я не мог і падумаць, што рэч у атручванні. Пакуль я быў на аперацыйным стале, у маёй дзяўчыны таксама паднялася тэмпература. Да гэтага былі моманты дрэннага самаадчування, але яна думала, што гэта праз перажыванні і ранішні спорт. У абед 4-га мая Насця выклікала мне хуткую, а 22:30 мяне ўжо аперавалі».

Іншая госця пакінула такі каментар у інстаграме кафэ:

«Наведалі кафэ сям'ёй 03.05. Узялі 3 сэты на чацвярых, да абеду 04.05 дзеці і я злеглі з тэмпературай 39, з жудасным болем у жываце, ванітамі і дыярэяй, 05.05 шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне, праз тры дні тэмпература адпусціла, але ўсе астатнія сімптомы захоўваюцца».

«Схадзілі з сястрой у пятніцу, з суботы пачаўся атракцыён «дабегчы да ўнітаза». Тэмпература 38.5 і не спадае. Жывот баліць», — дзеляцца іншыя.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4