Мясцовыя жыхары паведамілі ратавальнікам, што гарыць хлеў. Да прыезду работнікаў МНС гаспадарчая пабудова гарэла адкрытым полымем. Гаспадыня знаходзілася на вуліцы, яна паведаміла, што ўнутры хлява нікога не было.

Пасля таго, як агонь патушылі, па дапамогу да работнікаў хуткай звярнуўся сужыцель гаспадыні, 66-гадовы мужчына. Яго шпіталізавалі з апёкамі 50% цела.

Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні сужыцелем жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0