У камандзе адзначылі, што лагатып для іх распрацавалі бясплатна.

«Гэта зрабілі беларускія дызайнеры, якія працуюць у адным з вядомых міжнародных рэкламных агенцтваў. У якім менавіта мы сказаць, на жаль, не можам, каб іх не звольнілі за падпрацоўку (там з гэтым усё строга). Але мы дакладна не пацягнулі б аплату іх працы па афіцыйных тарыфах».

Цэнтральным элементам брэндынгу з’яўляецца салатавы прамавугольнік. Ён створаны па матывах выдзялення маркерам чагосьці найбольш важнага. Тое, што ў назве блока такіх прамавугольнікаў тры — гэта сімвал вежы лідарства.

Выбар на карысць тэрмаядзерных колераў быў мэтанакіраваным.

«Мы хацелі адысці ад звыклага чырвонага-белага спалучэння, бо разумелі, што большасць будзе выкарыстоўваць менавіта гэтыя колеры, і тады б мы не вылучаліся. А тут нам дызайнеры адразу сказалі, што з такімі колерамі людзі звыкнуцца не адразу, шмат хто будзе абмяркоўваць гаму. А абмеркаванне і, як вынік, запамінальнасць — гэта тое, чаго мы дамагаліся».

Працягам працы на запамінальнасць стала распрацоўка мерчу.

Ён уключае ў сябе не толькі кубкі, але амаль цэлы гардэроб — бейсболкі, лонгслівы, світшоты, футболкі, кашулі, пола, гольфы і нават сукенкі.

«У нас ёсць дзяўчына, для якой стыль — жыццёвае крэда. Яна і падбірала мадэлі для каманды на выбар. Праўда, праз тое, што людзі з нашага блоку жывуць у 15 краінах свету, ім трэба адправіць гэты мерч, але праз святы ў Польшчы назіраюцца невялікія накладкі ў лагістыцы».

Некаторых актывістаў ужо можна было заўважыць у абноўках у прамых эфірах і каментарах. Вось, напрыклад, Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай, у фірмовай кашулі.

Ці Вадзім Пракоп'еў у футболцы.

У камандзе адзначаюць, што прыклад з распрацоўкай лукбука для іх вельмі паказальны.

«Гэта прыклад, як беларусы могуць дапамагаць адно адному развівацца і рабіцца заўважней. З моцнай дыяспарай нашы магчымасці ўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі і палітыку заходніх краін у дачыненні да нас значна павялічваюцца. Вось вы бачылі, каб у габрэяў былі праблемы з візамі? Ну, вось. А ўсё праз іх згуртаванасць і ўзаемападтрымку».

Чытайце таксама:

Пракоп'еў патлумачыў, навошта ідзе ў Каардынацыйную раду

Апублікавалі спісы кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады

Шчырая гутарка з Вольгай Павук: пра палітыку, званкі чыноўнікам, сваякоў-ябацек і расчараванне ў шлюбе

Клас
8
Панылы сорам
10
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2