Freedom of the Press Worldwide 2024 Сусвтны індэкс свабоды прэсы 2024 Мировой рейтинг свободы прессы 2024

Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» штогод праводзіць аналіз умоваў для здзяйснення журналістамі сваіх прафесійных абавязкаў. Ацэнка даецца па пяці крытэрыях: бяспека, прававая база, палітычны, эканамічны і сацыяльна-культурны кантэкст. Усяго ў індэксе 180 краін.

У апошнія гады становішча Беларусі ў гэтым індэксе пастаянна зніжаецца: у 2022 годзе яна была на 153 месцы, у 2023 — на 157. А па выніках 2023 года адбылося падзенне адразу на 10 пазіцый.

Беларусь традыцыйна ўваходзіць у «чырвоную» зону — групу краін, дзе ўмовы для працы журналістаў самыя горшыя. Усяго ў ёй 36 краін. Цяпер наша краіна знаходзіцца на 167 месцы паміж Саудаўскай Аравіяй і Кубай. Сярод краін былога СССР толькі Туркменістан апынуўся ніжэй — на 175 месцы.

Аўтары індэксу 2024 года звяртаюць увагу, што становішча з свабодай прэсы пагоршылася ва Усходняй і Сярэдняй Азіі. Краіны рэгіёна «эфектна эмітуюць расійскія рэпрэсіі». Так у Азербайджане зніжэнне адбылося на 13 пазіцый (164-е месца). Сама Расія заняла 162-е месца. Уплыў гэтай краіны распаўсюдзіўся да Сербіі (98-я месца і зніжэнне на 7 пазіцый).

У той жа час Украіна, з якой Расія працягвае весці вайну, у індэксе знаходзіцца на 61-м месцы.

Агульная трывожная тэндэнцыя

Аўтары папярэджваюць аб адной важнай з'яве, якую выявіў новы Індэкс — зніжэнне аднаго з пяці крытэрыяў — палітычнага кантэксту. Дзяржавы і палітычныя сілы, незалежна ад іх палітычнай арыентацыі, адыгрываюць усё меншую ролю ў абароне свабоды прэсы.

«У глабальным маштабе відавочна адно: свабода прэсы знаходзіцца над пагрозай з боку тых самых людзей, якія павінны быць яе гарантамі — палітычных уладаў», — сцвярджаюць аўтары і звяртаюць увагу, што з пяці крытэрыяў, з якіх складаецца рэйтынг краіны, менавіта палітычны найбольш знізіўся ў індэксе за 2024 год — на 7,6 пункта.

Хто найлепшы і найгоршы

Агульнае зніжэнне палітычнага паказчыку паўплывала і на змены ў лідарах. Так палітычны кантэкст свабоды прэсы знізіўся ў Нарвегіі (на 1,67 пункта), хаця яна засталася на першым месцы. А вось судовае запалохванне СМІ з боку палітычных сілаў у Ірландыі апусціла гэту краіну з леташняга 2-га месца на 8-е. Яе месца заняла Данія. На трэцяй пазіцыі — Швецыя.

Freedom of the Press Worldwide 2024 Сусвтны індэкс свабоды прэсы 2024 Мировой рейтинг свободы прессы 2024

Ілюстрацыя: Baj.media

Што тычыцца Беларусі, то палітычны паказчык у яе знізіўся адразу на 16,4 пункта — з 32,34 да 15,94.

У параўнанні з мінулым годам адбыліся змены ў канцы спісу. Такія краіны як Кітай (172-е месца ў Індэксе 2024 года), В'етнам (174-е), Паўночная Карэя (177) саступілі свае пазіцыі Афганістану, Сірыі і Эрытрэі, дзе адбылося значнае пагаршэнне палітычнага кантэксту.

Апошнія дзве краіны, як адзначаюць аўтары, «з-за рэкорднай колькасці затрыманых, зніклых без вестак ці ўзятых у закладнікі журналістаў ператварыліся для СМІ ў зону беззаконня».

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Свабоды прэсы ў Беларусі няма, у краіне тры з паловай дзясяткі вязняў-журналістаў

«Свабода» супраць прапаганды. «Рэпарцёры без межаў» запусцілі новы спадарожнікавы пакет

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?