Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Фота: Selcuk Acar / Anadolu Agency via Getty Images

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Фота: Selcuk Acar / Anadolu Agency via Getty Images

Дзмітрый Кулеба прызнаў неабходнасць перамоваў з Расіяй. 

Паводле яго слоў, на чэрвеньскай канферэнцыі ў Швейцарыі будзе створана кааліцыя краін з агульнымі прынцыпамі і падыходамі да вайны ва Украіне, пасля чаго можна будзе пачынаць перамовы з Расіяй. 

«Урэшце, нельга скончыць вайну без удзелу абодвух бакоў», — сказаў кіраўнік МЗС. 

Саміт міру па Украіне адбудзецца 15-16 чэрвеня ў Швейцарыі. Ён будзе накіраваны на стварэнне канкрэтнай дарожнай карты сканчэння вайны. Расія не будзе прымаць удзел у саміце, але швейцарскі ўрад выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі Расіі калі-небудзь змогуць далучыцца да абмеркавання мірнага ўрэгулявання ва Украіне. Беларусь таксама запрашэння на саміт не атрымлівала

Чытайце таксама:

Зяленскі: Сусветная большасць павінна прымусіць Расію да міру, шлях можа пачацца ў чэрвені 

Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма

Пуцін выкарыстаў Лукашэнку, каб заявіць пра гатоўнасць пачаць перамовы з Украінай на аснове Стамбульскіх дамоўленасцяў

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
7