Віктар Бабарыка. Архіўнае фота: Наша Ніва

Віктар Бабарыка. Архіўнае фота: Наша Ніва

Reform.news удалося знайсці каля 80 паведамленняў са згадваннем Бабарыкі, больш за палову гэтых паведамленняў напісаныя 28 ліпеня 2020 года, і ў іх утрымліваюцца просьбы выпусціць палітыка з СІЗА.

Нагадаем, у канцы ліпеня 2020 года аб'яднаная кааліцыя штабоў кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай распаўсюдзіла заклік далучыцца да падачы хадайніцтва аб замене Віктару Бабарыка меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на асабістае даручальніцтва. Падачу хадайніцтваў у прыёмную цэнтральнага офіса КДБ у Мінску прызначылі на 16: 00 28 ліпеня. У выніку было затрымана больш за 50 чалавек, у тым ліку журналісты.

Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард былі арыштаваныя і змешчаныя ў СІЗА КДБ 18 чэрвеня 2020 года. Яны дагэтуль знаходзяцца ў зняволенні. 6 ліпеня 2021 года Віктар Бабарыка быў прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі. 5 ліпеня 2023 года Эдуарду Бабарыку далі 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Некалькі дзён таму стала вядома, што Эдуарду могуць дадаць яшчэ адзін год.

Чытайце таксама:

Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення

«Калі ён ішоў у прыбіральню, ведала ўся калонія, бо пра гэта апавяшчала сігналізацыя». Былы зняволены расказаў пра Віктара Бабарыку

Віктару Бабарыку — 60. Што вядома пра яго за кратамі

«Даносніцтва не з’яўляецца паталогіяй усяго грамадства». Злітая база зваротаў у КДБ вачыма навукоўца

Сцяпана Латыпава здаў КДБ ягоны расійскі калега-арбарыст. Але сам спрабуе адмаўляць гэта

«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
20