Мінчанін вучыцца на завочным у адным са сталічных каледжаў. Аднойчы ён прыехаў на заняткі раней і вырашыў выпіць кавы. На лаўцы каля ўваходу ў каледж 48-гадовы мужчына ўбачыў забытыя кімсьці бесправадныя навушнікі і вырашыў забраць іх сабе.

Пасля заняткаў мінчанін адправіўся ў гандлёвы цэнтр на Ціміразева. Там ён прадаў навушнікі ў краме тэхнікі за 60 рублёў, пішуць «Мінск-Навіны».

Грошы мужчына патраціў на прадукты і кветкі жонцы. Неўзабаве да яго прыйшла міліцыя: уладальніца слухавак напісала заяву, мужчыну вылічылі па камерах. Страты дзяўчына ацаніла ў 550 рублёў.

У дачыненні да мінчаніна распачалі крымінальную справу за крадзеж. Яму пагражае да трох гадоў турмы. У мужчыны незнятая судзімасць. Суда мінчанін чакае на волі: яго адпусцілі пад асабістае паручальніцтва.

Чытайце таксама:

Беларускі ілюзіяніст заяўляў, што ўмее чытаць думкі. У Казахстане яго падманулі на $110 тысяч

57-гадовую беларуску моцна абдурыў «жаніх з Сірыі»

Чарговая схема: «Белпошта» папярэджвае пра паведамленні махляроў у месенджарах

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0