У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін спосаб тэлефоннага падману. На гэты раз ашуканцы ўзяліся за настаўнікаў.
За два дні ў міліцыю звярнуліся пяць педагогаў з Віцебскай вобласці, якіх спрабавалі падмануць, а некаторых і падманулі, па новай схеме, паведамляе канал «Лічбавая пісьменнасць».
Зламыснікі сабралі інфармацыю пра работнікаў установы адукацыі, стварылі фэйкавы акаўнт у тэлеграме на імя дырэктара і разаслалі паведамленні супрацоўнікам. У тэксце гаварылася, што настаўнікаў падазраюць у фінансаванні тэрарызму.
Ілжэдырэктар прасіў педагогаў пагутарыць з нібыта супрацоўнікам міліцыі. Той пераконваў перавесці грошы на пэўны банкаўскі рахунак.
Некаторых педагогаў удалося пераканаць, яны страцілі свае грошы.
Чытайце таксама:
Махляры выманілі ў двух мінчукоў 400 тысяч рублёў, сказаўшы, што іх даныя скралі іншыя махляры
З якой нагоды беларусам у эміграцыі пішуць сілавікі і што рабіць, калі пішуць вам
У тэлефонных ашуканцаў з'явілася новая хітрая схема па крадзяжы грошай