Фота: БелТА
Аляксандра Лукашэнку ў Касцюковічах спыталі яго меркаванне аб сучасных выпускных у школах, якія ўсё больш ператвараюцца ў шоу на лімузінах і з наведваннем забаўляльных устаноў. Адпаведнае пытанне задала адна з жыхарак горада, піша БелТА.
«Да таго, пра што вы сказалі, стаўлюся вельмі негатыўна, — сказаў ён. — Гэта павінна быць свята, куды ідуць дзяўчына, хлопец, за рукі ўзяўшыся, — калектывам. Патаньчаць, світанак сустрэнуць».
Лукашэнка падкрэсліў, што нельга дапускаць расслаення і дзяржава робіць усё, каб стварыць для вучобы ў школе роўныя магчымасці.
Што датычыцца правядзення выпускных, Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць гэтае пытанне на строгі кантроль.
Чытайце таксама:
3
27
11
2
0
5
настала пара прынцу ў школу ісці - опа - пабудавалі сельскую лясную (у экалагічна чыстым месцы) школу з бассейнам, настала пара прынцу ў вышэйшую школу ісці - опа - стварылі пад яго новую спецыяльнасць (пэўна пад астатнія не падыходзіў ён)