Танк Abrams. Фота: laned.ru

Танк Abrams. Фота: laned.ru

Украінская армія вывела з фронту амерыканскія танкі Abrams M1A1 з-за расійскіх разведвальных і ўдарных дронаў, якімі цяпер кішыць паветраная прастора над полем бою. Танкі аказаліся занадта ўразлівымі перад дронамі, — піша агенцтва Associated Press (AP).

Аб вывадзе ўкраінцамі «Абрамсаў» з фронту журналістам на ўмовах ананімнасці распавялі два амерыканскія ваенныя чыноўнікі, а намеснік старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША ў інтэрв'ю сказаў, што амерыканскія і ўкраінскія вайскоўцы зараз разам думаюць, як их прымяняць.

ЗША перадалі Украіне 31 танк «Абрамс» у студзені 2023 года. Тады планавалася, што гэтыя і іншыя перададзеныя саюзнікамі танкі дапамогуць украінскай арміі прарваць расійскія лініі абароны і адваяваць акупаваныя тэрыторыі.

Але з тых часоў сітуацыя моцна змянілася: паветра над лініяй фронту кішыць дронамі. «Няма адкрытай прасторы, праз якую можна проста праехаць, каб не баяцца быць заўважаным», — патлумачыў журналістам адзін з вайсковых чыноўнікаў.

Паводле яго слоў, пяць з 31 «Абрамса» ўжо знішчаныя.

«Калі казаць пра тое, як змянілася тэхніка бою, масіраваная браня ў асяроддзі, насычаным беспілотнымі паветранымі апаратамі, можа быць пад пагрозай», — сказаў у інтэрв'ю AP намеснік старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША адмірал Крыстафер Грэйдзі.

«Мы будзем працаваць з нашымі ўкраінскімі партнёрамі і іншымі партнёрамі на месцы і дапаможам ім прадумаць, як прымяняць гэтую тэхніку ў такой абстаноўцы», — паабяцаў адмірал Грэйдзі.

Чытайце таксама:

Расійская армія развівае наступ у Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы адчайна спрабуюць стабілізаваць фронт

Расійскія войскі захапілі Багданаўку на бахмуцкім кірунку

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
12
Абуральна
5