Фота: syech imam Al Kautsar / vecteezy.com

Фота: syech imam Al Kautsar / vecteezy.com

Даражэе прадукцыя прадпрыемстваў «Тытунь-Інвест», «Сентоні ПРО» і цыгарэты, якія ўвозіць «Беларусьгандаль». У той жа час прадукцыя ад тытунёвай фабрыкі «Нёман» і «Інтэр табака», а таксама імпарт «Сентоні ПРО» даражэць гэтым разам не будуць.

Напрыклад, марка Sobranie Caster падаражэе на 45 капеек. На 30 капеек падаражэюць некалькі марак ад «Сентоні ПРО». На «Карону» і «Форт» кампаніі «Тытунь-Інвест» цана вырасце на 5 капеек.

Акрамя таго, «Сентоні ПРО» пачне вырабляць новыя для Беларусі маркі цыгарэт, а таксама ўвозіць новыя для сябе маркі. Напрыклад, вырабляцца будуць Kent Nano Feel (6,75 рубля), Pall Mall Nano Aroma Brown і Pall Mall Nano Aroma Red (па 5,50 рубля). Увозіць жа кампанія плануе, напрыклад, Camel Compact і Camel Compact Blue (па 5,50 рубля).

У беларускіх вытворцаў і імпарцёраў цыгарэт ёсць права на штомесячную дэкларацыю максімальных рознічных цэн на тытунёвыя вырабы. І з пачатку гэтага года цыгарэты даражэюць кожны месяц.

Чытайце таксама:

Як мае працаваць схема па абыходжанні санкцый, накладзеных на вытворцаў цыгарэт

У Беларусі з'явілася новая кампанія — вытворца цыгарэт. Але не новае прозвішча яе ўладальніка 

У Польшчы знайшлі паўмільёна пачкаў беларускіх кантрабандных цыгарэтаў. Іх перавозіў літовец

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
2