Фота: Еўрапол

Фота: Еўрапол

У аперацыі ўдзельнічалі спецслужбы Эстоніі, Фінляндыі, Германіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы і Швецыі. Усяго еўрапейскія праваахоўнікі арыштавалі 21 чалавека. Еўрапол піша, што ў асноўным гэта грамадзяне Егіпта, Ірака і Сірыі.

Усяго ператрусы правялі па 24 адрасах.

«Канфіскаваныя транспартныя сродкі, залатыя ўпрыгожанні, электроннае абсталяванне, падробленыя дакументы, машынкі для падліку грошай, наркотыкі, кантрафактныя цыгарэты і 80 тысяч еўра наяўнымі», — паведамляе Еўрапол.

Сетка перапраўляла мігрантаў з Ірака і Сірыі ў ЕС праз Расію і Беларусь, — так званы паўночна-балтыйскі маршрут. Канцавымі пунктамі маршрутаў былі Германія і Вялікабрытанія.

Падазраваныя выкарыстоўвалі легкавыя аўтамабілі, фургоны, пікапы і іншыя транспартныя сродкі, прызначаныя для перавозкі грузаў. Уезд у Еўрасаюз каштаваў 3000-5000 еўра за чалавека.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія будзе дэпартаваць усіх нелегальных мігрантаў у экватарыяльную Афрыку

У Польшчы за выхадныя зафіксавалі 669 спробаў прарыву з Беларусі мігрантаў

Больш за 600 мігрантаў спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу

«Дзясяткамі выкідваюць трупы цераз мяжу». Пра што Лукашэнка сёння расказваў Пуціну

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1