Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

На думку кіраўніка фракцыі ў Віленскай радзе Повіласа Піняліса, «людзі сталі збірацца каля амбасады Беларусі падчас святкавання важных дат для беларускай апазіцыі або чарговага нападу рэжыму Лукашэнкі на апазіцыю». Ён мяркуе, што гэта «вельмі добрае сімвалічнае месца», якое дазваляе эмігрантам выказаць сваю пазіцыю і «нагадаць пра сябе рэжыму», аднак «праблема ў тым, што гэта месца ніяк не легалізаванае і з фармальнага пункту гледжання».

«Людзям даводзіцца аддаваць даніну павагі апазіцыянерам, якія праявілі і праяўляюць велізарную мужнасць, проста на тратуары», — канстатаваў Піняліс. На думку членаў ягонай фракцыі, беларусы «заслугоўваюць большага».

Сквер памяці ахвяр рэжыму Лукашэнкі сацыял-дэмакраты прапануюць стварыць у цэнтральнай частцы Вільні. Гэтае месца, на іх думку, можна было б назваць «Беларуская дарога да свабоды». На плошчы можа з'явіцца знак, які нагадвае пра людзей, пацярпелых або загінулых ад дзеянняў рэжыму ў Беларусі.

Старшыня камісіі сацыял-дэмакратычных нацыянальных суполак Наталля Ярцава заявіла, што многія прадстаўнікі беларускай апазіцыі, палітычных і няўрадавых арганізацый «атрымалі прытулак і дапамогу ў Вільні».

«Для гэтай вялікай грамады было б вельмі важна мець легалізаванае месца ў сталіцы, што надало б сэнс іх няпростай, але вельмі неабходнай барацьбе за свабоду ў Беларусі», — сказала Ярцава.

Чытайце таксама:

Літва прадоўжыла санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Ёсць таксама новыя візавыя абмежаванні

Расследавальнікі вінавацяць самага багатага кандыдата ў прэзідэнты Літвы ў гандлі з Беларуссю ў абыход санкцый

Транзіт збожжа з Беларусі і Расіі праз Літву рэзка павялічыўся

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0