Енс Столтэнберг. Фота: Getty Image

Енс Столтэнберг. Фота: Getty Image

«Не, у нас няма планаў пашыраць праграму НАТА па сумесным выкарыстанні ядзернай зброі. У нас няма планаў размяшчаць больш ядзернай зброі ў якіх-небудзь краінах», — заявіў Столтэнберг.

Заяву Столтэнберга можна ўспрымаць як адказ на ранейшае выказванне прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, што Польшча гатовая размясціць у сябе ядзерную зброю ў рамках праграмы альянсу Nuclear Sharing.

«Я ўжо гаварыў на гэтую тэму некалькі разоў. Прызнаюся, што калі мяне пра гэта спыталі, я заявіў аб нашай гатоўнасці. Расія ўсё больш мілітарызуе Калінінградскую вобласць. Нядаўна яна перакінула сваю ядзерную зброю ў Беларусь. 

Калі б было рашэнне нашых саюзнікаў, каб размясціць ядзерную зброю ў рамках Nuclear Sharing і на нашай тэрыторыі, каб узмацніць бяспеку ўсходняга флангу НАТА, то мы гатовы на гэта. Мы зʼяўляемся саюзнікам у Паўночнаатлантычным альянсе і ў нас таксама ёсць абавязацельствы ў гэтым плане, гэта значыць мы проста рэалізуем агульную палітыку», — адказаў польскі прэзідэнт на пытанне, зададзенае яму выданнем Fakt. 

Чытайце таксама:

Пяскоў: Пры рэалізацыі планаў Польшчы аб ядзернай зброі будзе дадзены адказ

Дуда заявіў пра гатоўнасць Польшчы размясціць у сябе ядзерную зброю

У Сяргея Караганава, які заклікаў нанесці «прэвентыўны ядзерны ўдар» па Еўропе, знайшлі кватэру ў Берліне

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0