Спачатку было змешчана відэа з нарады, прычым гэта быў першы апублікаваны запіс пасля пяці дзён перапынку, піша «Новая газета».
Як сцвярджаецца ў допісе, Кадыраў абмеркаваў з чачэнскімі сілавікамі ўдзел рэгіёну ў вайне ва Украіне. У відэа, якое доўжыцца больш за чатыры хвіліны, кіраўніка Чачні паказваюць буйным планам каля 40 секунд. Увесь гэты час ён сядзіць амаль нерухома, павольна гаворыць і глядзіць у адну кропку наперадзе сябе.
Другое відэа больш жывое. На ім кіраўнік Чачні размінаецца
Уначы на старонцы Кадырава ва «УКантакце» з'явілася відэа трэніроўкі кіраўніка Чачні з сябрамі ягонай каманды. Па-над запісам накладзена песня са словамі «Дай Бог родимый, вечность ты живи». Зразумець, як і што кажа Кадыраў, складана.
Чытайце таксама:
«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы