Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных ападкаў аб'яўлены ў Беларусі на 19 красавіка, паведамляе Гідрамет.

У пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег), ноччу і раніцай па паўночным усходзе — моцныя ападкі. У сувязі з гэтым Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Уначы і раніцай на асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, па ўсходняй палове ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах — да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў, а месцамі на поўначы прагназуюцца замаразкі да 0 — мінус 2 градусаў.

Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 2 градусаў па паўночным усходзе да плюс 11 градусаў па паўднёвым захадзе.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2