Фота: Пясочніца

Фота: Пясочніца

Стрыт-фуд пляцоўка «Пясочніца» пачынае свой сёмы сезон на вуліцы Куйбышава ў Мінску. Стваральнікі абяцаюць вяртанне старых фарматаў і новыя актыўнасці, піша Tochka.by.

Першы працоўны дзень прасторы — 30 красавіка. Прэпаці прызначылі на 1 мая, а вялікую вечарынку-адкрыццё на 4 мая. Дзень нараджэння пляцоўкі папярэдне запланаваны на 28 чэрвеня.

«Пясочніца» будзе адкрыта штодня на працягу больш за 4 месяцы — да 15 верасня. Час працы — з 12:00 да 23:00. Уваход, як і заўсёды, бясплатны.

Арганізатары плануюць на гэтае лета масу маленькіх і вялікіх падзей: музычныя фестывалі, танцавальныя вечары, кінапаказы, выступленні дыджэяў, Аўта– і фотавыставы, заафестывалі, майстар-класы, вечары настолак, квізы і многае іншае.

Асаблівы бонус для аматараў антыкварыяту і крафтавых рэчаў — амаль кожныя выхадныя на ўваходзе будзе працаваць «Гарошак Маркет».

Сярод новага — зона каворкінгу з гасцявым інтэрнэтам, некалькі сталоў будзе абсталявана зарадкамі для смартфонаў, ноўтбукаў і іншых гаджэтаў. На пляцоўцы з'явіцца некалькі новых зручных і функцыянальных лакацый.

Для гурманаў на прасторы будзе 15 вядомых фуд-брэндаў, у ліку якіх Moriki, Monkey Gang, Pizza Yolo, Bulba Frites, Philly Cheese Steak Truck, Don Tacos, Waffles On Wheels.

Пляцоўка будзе працаваць штодня з 30 красавіка па 15 верасня, яна даступная з 12:00 да 23:00. Уваход вольны.

У мінулым годзе адбыўся дабрачынны фестываль Fortuna Pets Festival.

Мерапрыемства задумвалася для дапамогі хатнім жывёлам і прытулкам. У першую чаргу шукалі новы дом больш за 40 сабакам і 30 катам, якіх прывезлі ў «Пясочніцу» знаёміцца з тымі, хто даўно марыў пра чацвераногага сябра.

Чытайце таксама:

Як у Вязынцы сустракалі вясну ФОТЫ

У Мінску закрываецца папулярны бар-корт

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0