Сяргей Церабавец з дачкой. Фота з яго старонкі ва Укантакце

Сяргей Церабавец з дачкой. Фота з яго старонкі ва Укантакце

Апошнім часам Сяргей Церабавец працаваў у Польшчы. Ён — сталяр-станочнік, і знайшоў у суседняй краіне працу па спецыяльнасці: рабіў мэблю для яхт.

Мужчына звольніўся з працы і павінен быў вярнуцца да жонкі і дзяцей (акрамя Лізы ў сям'і ёсць яшчэ два старэйшыя хлопчыкі), але беларускую мяжу так і не перасёк.

Апошні раз Сяргея бачылі ў Гданьску (там ён жыў і працаваў) на аўтавакзале PKS Gdańsk. Адтуль ён меў ехаць на аўтобусе ў Мінск. Ці сеў мазырчук у выніку ў аўтобус, сям'я не ведае.

Ягоная жонка Людміла выказвае сябрам спадзяванне, што Сяргей можа быць у Варшаве.

Польская паліцыя займаецца пошукам беларуса.

Сяргею 41 год, ягоны рост 170 сантыметраў, ён хударлявы. Валасы цёмна-русыя з сівізной, вочы карыя. На правай руцэ ў яго татуіроўка «за вас». Тых, хто нешта ведае пра Сяргея Церабаўца, просяць паведаміць яго жонцы.

Паведамленне з просьбай аб дапамозе ў пошуках Сяргея Церабаўца. Скрыншот са старонкі @liza_sma_sos

Паведамленне з просьбай аб дапамозе ў пошуках Сяргея Церабаўца. Скрыншот са старонкі @liza_sma_sos

5 красавіка адбылося тое, чаго ўся сям'я чакала і дзеля чаго працавала доўгі час — Лізе, якая мела дыягназ спінальна-мышачная атрафія 2 тыпу, зрабілі ін'екцыю Zolgensma. Цяпер дзяўчынка аднаўляецца пасля медыцынскай маніпуляцыі.

UPD. Сяргей Церабавец знайшоўся ўранку 18 красавіка. Мы паведамім падрабязнасці, калі яны стануць вядомыя.

Чытайце таксама:

Знік тата дзяўчынкі з СМА, якой беларусы сабралі на самыя дарагія лекі ў свеце

Беларусы сабралі вялізныя грошы на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА

Яшчэ адной дзяўчынцы з СМА сабралі $1,8 мільёна на ўкол. Але яна не адзіная, каму патрэбна дапамога

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
11
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?