Сёння асабоваму складу падраздзялення начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Любімаў прадставіў новага кіраўніка — палкоўніка міліцыі Дзмітрыя Барадаўку. Раней ён працаваў у Чашніцкім, Лепельскім РАУС і Кастрычніцкім РАУС г. Віцебска.
Прадстаўляючы Барадаўку, Любімаў адзначыў, што для праваахоўных органаў Аршанскі рэгіён зʼяўляецца адным з прыярытэтных з улікам эканамічнага развіцця раёна, густанаселенасці і наяўнасці найбуйнейшага чыгуначнага транспартнага вузла.
Таксама Андрэй Любімаў анансаваў адкрыццё абноўленага будынка Аршанскага РУУС і мемарыяльнай дошкі ў памяць першага начальніка Аршанскага РУУС палкоўніка міліцыі Барвянкова, які раптоўна памёр на працоўным месцы ў лютым. Па неафіцыйных даных, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.
Чытайце таксама:
Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»
На працоўным месцы нечакана памёр начальнік міліцыі ў Оршы
Ідэолаг мінскай абласной міліцыі памёр ва ўзросце 51 год
Маладым пахавалі міліцэйскага начальніка, які камандаваў разгонам дэманстрацыі ў Пінску ў 2020-м
Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго высокапастаўленага сілавіка
Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў. Яму было 47 гадоў