Кватэра, якая належыць Уладзіміру Лабковічу. Фота: e-auction.by  

Кватэра, якая належыць Уладзіміру Лабковічу. Фота: e-auction.by

Як заўважыла «Люстэрка», на таргі выставілі двухпакаёвую кватэру, размешчаную ў доме № 43 па вуліцы Тухачэўскага ў Заводскім раёне Мінска, агульнай плошчай 43,9 кв. м. Нерухомасць арыштаваная па рашэнні следства.

Гэта кватэра належыць юрысту праваабарончага цэнтра «Вясна» і каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу. Пачатковы кошт нерухомасці — 134 000 рублёў. Калі знойдуцца ахвотныя яе набыць, то таргі пройдуць 23 красавіка.

Кватэра, якая належыць Уладзіміру Лабковічу. Фота: e-auction.by

Кватэра, якая належыць Уладзіміру Лабковічу. Фота: e-auction.by

Уладзімір Лабковіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, яго асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Таксама на аўкцыёне маюць намер прадаць 1/7 долі адміністрацыйнага памяшкання ў Мінску, на вуліцы Ложынскай, 16. Агульная плошча памяшкання — 92,1 кв. м, пачатковы кошт маёмасці — 33 300 рублёў. Таргі таксама прызначаныя на 23 красавіка.

Гэтая плошча лічыцца маёмасцю намесніка старшыні «Вясны», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча. Яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года і асудзілі да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Акрамя Стэфановіча, памяшканне на вуліцы Ложынскай належыць яшчэ шасці сябрам праваабарончай арганізацыі. Раней яно выкарыстоўвалася для правядзення бясплатных івэнтаў — лекцый, дыскусій, выстаў.

Адміністрацыйнае памяшканне, 1/7 якога належыць Валянціну Стэфановічу. Фота: e-auction.by

Адміністрацыйнае памяшканне, 1/7 якога належыць Валянціну Стэфановічу. Фота: e-auction.by

Чытайце таксама:

Вераніка Цапкала паабяцала выселіць купцоў яе кватэры

Кватэру Цапкалаў купілі за амаль 400 тысяч рублёў

На кватэру Цапкалаў у Беларусі з другой спробы знайшліся пакупнікі

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
27