Кантэйнеры ў Мінску. Фота: Портал коммунальной грамотности

Кантэйнеры ў Мінску. Фота: Портал коммунальной грамотности

У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы прапанавалі перайсці на двухкантэйнерную сістэму сартавання смецця, адмовіўшыся ад паўсюднай устаноўкі каляровых бакаў для розных відаў адходаў.

Ініцыятыва ўжо атрымала папярэднюю падтрымку профільнага міністэрства. 

Як растлумачылі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы (МГЖГ), такая двухкантэйнерная сістэма была б зручнейшай для горада: адзін від смеццевых бакаў прапанавалі выкарыстоўваць для збору ўсіх відаў бытавых адкідаў, другі — выключна для адсартаванага другаснай сыравіны.

Цяпер на большасці смеццевых пляцовак можна ўбачыць тры віды бакаў для другаснай сыравіны: зялёнага — для паперы, жоўтага — для пластыка, сіняга — для шкла. Калі ініцыятыва МГЖГ будзе адобрана ўладамі, іх усё заменяць адным агульным кантэйнерам.

Паводле слоў сталічных камунальнікаў, цяпер такую сістэму агульных кантэйнераў для другаснай сыравіны ў якасці эксперыменту тэстуюць у асобных раёнах Мінска і іх спецыялісты «вывучаюць, як рэагуюць на новаўвядзенне жыхары».

Адысці ад асобных кантэйнераў для рознага віду смецця вырашылі праз тое, што цяперашняя схема сартавання смецця так і не запрацавала ў тым выглядзе, у якім яна была запланаваная ў праграмных дакументах.

На практыцы ў спецыяльныя кантэйнеры для другаснай сыравіны нярэдка выкідваюць тое, што туды трапляць не павінна, з-за чаго змесціва пасля збору ўсё роўна даводзіцца сартаваць.

Менавіта праз гэта збіраць смецце асобна па відах другаснага матэрыялу ў МГЖГ не бачаць сэнсу: дасылаць за кожным кантэйнерам асобны смеццявоз там палічылі эканамічна немэтазгодным і сталі спусташаць усе бакі ў адну машыну, зводзячы да нуля намаганні свядомых грамадзян.

У МГЖГ запэўнілі, што ўсе другасныя матэрыяльныя рэсурсы, якія гараджане пакідаюць у спецыяльных баках, хоць і вывозяцца адным смеццявозам, у выніку трапляюць на сартавальныя лініі, дзе другасная сыравіна ўжо адбіраецца для далейшай перапрацоўкі.

Чытайце таксама:

Для Мінска пабудуюць новы смеццесартавальны завод

Клас
20
Панылы сорам
68
Ха-ха
37
Ого
7
Сумна
24
Абуральна
29