Фота: СК

Фота: СК

Увечары 12 красавіка 37-гадовы мужчына ўпаў з вышыні дзявятага паверха падчас выканання работ па дэмантажы даху ў шматкватэрны м доме на вуліцы Вялікі Гасцінец, паведамляе СК.

З траўмамі рознай ступені цяжкасці яго даставілі ў бальніцу, аднак медыкам выратаваць мужчыну не ўдалося. Устаноўлена, што рабочы сарваўся ўніз разам з пад'ёмнікам для будаўнічага смецця.

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, апытаны відавочцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0