Кацярыну Новікаву затрымалі напачатку лета 2023 года. Яе схапілі ў адной начнушцы, у якой яна знаходзілася ў СІЗА да першай перадачы ад родных.

Кацярыну Новікаву, паводле звестак «Вясны», судзілі паводле сямі артыкулаў, ад «Распальвання варожасці» да «Гвалту супраць міліцыянта». Працэс вяла суддзя Алена Шылько, у выніку прысудзілі 6 з паловай года зняволення і штраф 3000 беларускіх рублёў, якія яна мае выплаціць у якасці кампенсацыі «пацярпелым».

У лісце на кавалку туалетнай паперы яна піша, што пры затрыманні яе біў супрацоўнік ГУБАЗіК Іван Васілевіч, затым у штабе ГУБАЗіК на Рэвалюцыйнай, 3, яе «ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам». Сказалі, што б’юць за ейныя інтэрв’ю, за Telegram-канал і за ейныя звароты.

Лісты ёй амаль не даходзяць. Новікава піша таксама, што «малюнкі забаранілі».

«Я ўпала з другога паверху ложка, галавой аб драўляную паліцу, — расказвае зняволеная. — Здымак зрабілі, але больш за месяц не паведамляюць вынік».

Новікава піша, што пацярпелымі ў ейнай справе выступаюць тыя, ад каго яна сама пацярпела ў 2020 годзе. Суддзя і пракурор, згадвае яна, «тапілі за Лу» (актыўна выступалі за Аляксандра Лукашэнку) і зневажалі яе, як маглі.

Яна таксама падазрае, што сын ейнай першай адвакаткі працуе на ГУБАЗіК, двух сваіх адвакатаў яна называе «ніякімі».

Чытайце таксама:

«Калі выпадкова натрапіць на люстэрка, не можа паверыць, што яго давяло да такога стану» — зяць пра зняволенага Рыгора Кастусёва

Жыхара Брэсцкай вобласці прысудзілі да 5 гадоў калоніі па 5 крымінальных артыкулах

Асуджанага на 20 гадоў Уладзіміра Гундара зноў на год пазбавілі прадуктовай перадачы

label.reaction.like
7
label.reaction.facepalm
4
label.reaction.smile
4
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
19
label.reaction.anger
169