Святлана Ціханоўская і Георгіяс Папандрэу. Фота тут і далей: ОСЦ

Святлана Ціханоўская і Георгіяс Папандрэу. Фота тут і далей: ОСЦ

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 11 красавіка ў Афінах сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Грэцыі, патомным палітыкам Георгіясу Папандрэу, які з’яўляецца праўнукам аднаго з паўстанцаў 1863 года, паведаміў «Позірку» яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Прадзед палітыка Зыгмунт Мінейка, які браў актыўны ўдзел у паўстанні Каліноўскага, нарадзіўся ў Беларусі. Пасля здушэння паўстання быў высланы ў Сібір, а адтуль перабраўся ў Грэцыю, дзе браў удзел у барацьбе за незалежнасць.

«Ціханоўская прывезла былому прэм’еру архіўныя матэрыялы, у тым ліку радавод, фотаздымкі яго продкаў, а таксама матэрыялы пра маёнтак і землі Мінейкаў у Беларусі. Ціханоўская запрасіла Папандрэу, які вельмі ганарыцца сваім паходжаннем, у Вільню наведаць месцы пахавання яго сваякоў, і выказала спадзяванне, што яны разам змогуць наведаць мясціны Мінейкаў у Беларусі, калі Беларусь стане свабоднай», — сказаў Вячорка.

Таксама палітык падаравала экс-прэм’еру кнігу мемуараў Зыгмунта Мінейкі «З Тайгі пад Акропаль», выдадзеную на беларускай мове.

Георгіяс Папандрэу-малодшы ўзначальваў урад Грэцыі ў 2009—2011 гадах, раней таксама быў міністрам замежных спраў, міністрам адукацыі і па справах рэлігіі. 16 гадоў (2006—2022) быў прэзідэнтам Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Яго бацька і дзед таксама былі прэм’ерамі Грэцыі.

Ціханоўская і Папандрэу сустракаліся ў Афінах у маі 2021 года.

@nashanivanews Лупі падабайку, бо ўпершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі» #беларусь #политика #светланатихановская #тихановская #ціханоўская #беларускаямова #пабеларуску #жывебеларусь ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Клас
50
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0