Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Міністр унутраных спраў Лаўры Ляэнеметс заявіў, што мае намер прапанаваць Рыйгікогу (парламенту краіны) прызнаць Маскоўскі патрыярхат тэрарыстычнай арганізацыяй, каб забараніць яго дзейнасць у Эстоніі, паведамляе Postimees.ee.

Прадстаўнік Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (ЭПЦ МП) заявіў у аўторак, што яны не знаходзяцца ў прамым падначаленні маскоўскага патрыярха і не могуць несці адказнасць за выказванні ў падтрымку вайны Расіі супраць Украіны, якія гучаць у Маскве. Тым самым мясцовая царква, па сутнасці, адкінула патрабаванне Ляэнеметса выйсці з падпарадкавання патрыярха Кірыла.

Па словах Лаўры Ляэнеметса, грунтуючыся на экспертызе МУС і ацэнцы паліцыі бяспекі, у яго як у міністра ўнутраных спраў не застаецца іншага выбару, акрамя як самому прыняць меры для разрыву сувязяў паміж ЭПЦ МП і маскоўскім патрыярхам.

«З улікам наяўнага кантэксту, у мяне як у міністра ўнутраных спраў, няма іншага выбару, акрамя як прапанаваць Рыйгікогу абвясціць Маскоўскі патрыярхат тэрарыстычным, які падтрымлівае тэрарызм ў сваёй дзейнасці. Міністр унутраных спраў зможа звярнуцца ў суд і прапанаваць спыніць дзейнасць дзейнай тут царкоўнай арганізацыі.

Гэта не паўплывае на вернікаў, гэта не азначае, што храмы будуць зачыненыя, але гэта азначае, што сувязі з Масквой будуць разарваныя», — сказаў міністр.

«Мы павінны разумець, што сёння Маскоўскі патрыярхат падпарадкоўваецца Уладзіміру Пуціну, які, па сутнасці, кіруе тэрарыстычнай дзейнасцю ў свеце», — дадаў ён.

Па словах Ляэнеметса, Рыйгікогу ўжо прымаў такую заяву і аб'яўляў Расію тэрарыстычнай дзяржавай.

Па словах Ляэнеметса, за два гады знаходжання на пасадзе міністра ўнутраных спраў яму давялося чатыры разы выклікаць прадстаўнікоў ЭПЦ МП па пытаннях бяспекі. Аднак заява, прынятая Саборам РПЦ у красавіку (маліцца аб перамозе ў вайне супраць Украіны), вывела сітуацыю з бяспекай на новы ўзровень.

Чытайце таксама:

Святарам РПЦ загадалі штодня чытаць малітвы аб перамозе ў вайне

Патрыярх Кірыл скасаваў сваю сустрэчу з Папам Францішкам

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

Клас
35
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1