Праўладны тэлеграм-канал «Інфаінспекцыя» сёння анансаваў браузэрнае пашырэнне «Стоп экстрэмізм». Па словах распрацоўшчыкаў, яно павінна папярэджваць карыстальнікаў, калі яны «выпадкова» заходзяць на рэсурсы, унесеныя ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Распрацоўшчыкі пішуць, што пашырэнне працуе ў рэжыме рэальнага часу, скануючы URL-адрасы, якія наведвае карыстальнік, і звяраючы іх з базай даных «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, якая пастаянна абнаўляецца.
Пры ўсталяванні пашырэння «Медыязона» заўважыла, што ў некаторых карыстальнікаў Windows выяўляе ў архіве траян Wacatac.h!ml.
Гэтае шкоднаснае ПЗ можа загружаць і ўсталёўваць на ваш кампутар іншыя шкоднасныя праграмы або запісваць націсканні клавіш для крадзяжу асабістай інфармацыі. Напрыклад, уліковых даных для ўваходу ў сацсетку ці даных банкаўскага рахунку.
Таксама Wacatac дазволіць іншым прыладам атрымаць доступ да вашай прылады і аддалена кіраваць ёй. Пры дапамозе гэтага ваш камп'ютар можа выкарыстоўвацца для правядзення DDoS-нападаў або майнінгу крыптавалют.
Зрэшты, пры больш пільным вывучэнні кода пашырэння «Медыязона» не знайшла падазроных дзеянняў, якія выконвае пашырэнне.
Чытайце таксама:
Месенджары, камеры, жучкі. Як спецслужбы могуць праслухоўваць беларусаў і чаго асцерагацца?
Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць